Суд Маскоўскага раёна прыняў рашэнне адмовіць Сяргею Ціханоўскаму ў задавальненні скаргі на пастанову начальніка СІЗА №1 аб змяшчэнні ў карцар, піша Tut.by.
Пасяджэнне па разглядзе скаргі, якое яшчэ напярэдадні было адкрытым, раніцай 9 ліпеня абвясцілі закрытым і не пусцілі ні прадстаўнікоў СМІ, ні сяброў Ціханоўскага, якія прыйшлі яго падтрымаць. У залу пасяджэння пусцілі толькі Святлану Ціханоўскую, адвакатаў Віктара і Наталлю Мацкевічаў і прадстаўнікоў СІЗА №1.
Адвакат Ціханоўскага дадала, што блогер трымаецца стойка, стан яго здароўя здавальняючы.