Вядомы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў, які нядаўна з'ехаў з краіны дзеля пачатку бізнэсу ў Сінгапуры, у інтэрв'ю «Пра бізнэс» распавёў пра першыя крокі, якія ён зрабіў бы на пасадзе мэра Мінска.

«Я не буду цяпер спекуляваць аб усіх першых рашэннях на пасадзе мэра, якія б я прыняў. Але я магу расказаць пра першае і, напрыклад, пра сотае. Першае рашэнне — вуліца Старавіленская, на якой знаходзіцца расійскае пасольства, пераймяноўваецца ў вуліцу Нямцова. На мой погляд, гэта герой Беларусі, які зрабіў усё, каб хцівы і непрадказальны ўсходні сусед стаў цывілізаванай краінай. Сотае рашэнне — вярнуць сэксапільных рэгуліроўшчыц на мінскія скрыжаванні, як гэта было падчас Еўрапейскіх гульняў», — сказаў бізнэсмен.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру