Лукашэнка на сустрэчы з супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ выказаўся за развіццё краіны на базе таго, што ўжо дасягнута, і супраць радыкальных рэформаў, піша БелТА.

«Мы ў сярэдзіне 1990-х адышлі ад таго, што цяпер нам прапаноўваюць. Нам нават прапануюць вярнуцца ў 1994 год (што вельмі дзіўна) і ўзяць тую Канстытуцыю, якая была, — сказаў ён. — Вось чаго ні ў якім разе рабіць нельга — гэта вяртацца ў сярэдзіну 1990-х і браць тую Канстытуцыю, ад якой мы адышлі. Канстытуцыя — гэта асноўны звод. Гэта дакумент, які дае кірунак развіцця той ці іншай дзяржавы. Таму калі мы гаворым пра рэформы, «перамены», то гэта трэба пісаць перш за ўсё ў Канстытуцыі і развіваць у законах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0