Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з калектывамі дзяржаўных СМІ выказаўся на тэму абнаўлення Канстытуцыі Беларусі, перадае БелТА.

«Удасканальваючы, мы павінны пачынаць з Канстытуцыі. Калі пачнём з майдана, мы перакрэслім сваю гісторыю. І талерантнасць наша, і памяркоўнасць — усё пойдзе прахам. Таму мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю. Так, мінула шмат часу, патрэбныя пэўныя змяненні. Праўда, вы мне скажаце, якія патрэбныя вам змяненні», — сказаў Лукашэнка.

Разважаючы на ​​гэтую тэму, ён адзначыў, што падыходы і прапановы могуць быць розныя, уключаючы пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў. «Толькі трэба пры гэтым разумець, што трэба за гэта будзе адказваць, па-першае. А па-другое, не дапусціць сутыкнення галін улады. Я ж праз гэта прайшоў», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы ад гэтага адышлі. Таму трэба ўзяць галаву ў рукі і, ствараючы новую Канстытуцыю, добра зразумець, чаго мы хочам, якая павінна быць наша краіна. Я гатовы на ўсё. Толькі не страціць суверэнітэт і незалежнасць. Таму вам вырашаць. І ўсе змены пойдуць ад Канстытуцыі, а не ад майдана. І я пастараюся зрабіць усё, каб гэтага майдана не было», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру