Фота Вадзіма Заміроўскага
Пра гэта кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю ria.ru, каментуючы сітуацыю з вызначэннем месцаў для агітацыі на выбарах.
«Калі спадар Ціханоўскі ператварыў пікеты па зборы подпісаў у палітычныя агрэсіўныя мерапрыемствы, якія маглі наогул невядома чым скончыцца.
Прычым асабіста я за што змагалася, на тое і напаролася, бо я выступала за дэмакратыю, а да мяне сабраліся прыйсці дадому пад выглядам пікета і збору подпісаў.
Таму калі паводзіны асобных грамадзян сталі непрадказальнымі, гэта прывяло да наступнага прыняцця рашэнняў мясцовымі ўладамі, якія проста пакінулі для агітацыі ва ўсіх гарадах і вёсках толькі тыя месцы, якія і раней былі адведзеныя для вядзення грамадска-масавых мерапрыемстваў», — сказала Ярмошына.