У Талсе жыў апошнія гады і памёр паэт Яўгеній Еўтушэнка, pixabay.com

У Талсе жыў апошнія гады і памёр паэт Яўгеній Еўтушэнка, pixabay.com

Вярхоўны Суд ЗША прызнаў значную частку штата Аклахома — каля паловы яго тэрыторыі — зямлёй, якая належыць індзейскай рэзервацыі. Гэта зменіць становішча карэнных жыхароў штата.

За такое рашэнне прагаласавалі пяцёра суддзяў, чацвёра выступілі супраць. Практычна ўся ўсходняя частка штата з насельніцтвам у 1,8 мільёна чалавек, цяпер афіцыйна лічыцца зямлёй індзейскіх пяці плямёнаў — чыкаса, чокта, чэрокі, семінолаў і маскогаў, якія адносяцца да народнасці крык, ад імя якой і быў пададзены пазоў да ўрада штата.

Рэзервацыя ўключае ў сябе прыкметную частку Талсы, другога па колькасці горада Аклахомы і цэнтра нафтаздабычы.

Удакладняецца, што рашэнне суда пацягне за сабой перагляд сотняў судовых прысудаў — прадстаўнікоў карэнных народаў павінны судзіць альбо племянныя суды, альбо, у выпадку сур'ёзных правапарушэнняў, федэральныя.

Верагодна, што наступствы гэтага судовага рашэння адчуе на сабе падатковая сістэма штата, экалагічнае рэгуляванне і цэлы шэраг іншых апаратаў дзяржавы. Акрамя таго, яго называюць вяхой для карэнных амерыканцаў у цэлым — на падставе гэтага прэцэдэнту будуць весціся далейшыя справы па падобных пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0