Тэлеканал АНТ адрэагаваў на публікацыю на старонках «Нашай Нівы» допісу Аляксандры Зверавай, дзяўчыны Эдуарда Бабарыкі.

Чытайце таксама: Дзяўчына Эдуарда Бабарыкі — супрацоўнікам АНТ: Вы — удзельнікі злачынства

«Абсалютна зразумелая эмацыйнасць допісу Аляксандры Зверавай, распаўсюджанага ў сацыяльных сетках. У той жа час дзеянні «Нашай Нівы» (як і любога іншага рэсурсу) як сродку масавай інфармацыі, які спрыяе пераследу журналістаў дзяржаўных тэлеканалаў выключна за выкананне імі прафесійных абавязкаў, лічым недапушчальнымі. Існуе вельмі тонкая мяжа паміж выказваннем свабоднага меркавання і распальваннем варожасці ў грамадстве. Але адно безумоўна — канал выкарыстоўвае ўсе законныя магчымасці, каб засцерагчы сваіх супрацоўнікаў ад пераследу і цкавання», — гаворыцца ў паведамленні канала.

Чытайце таксама:

«Пайшла хваля павагі, бо не пакінуў гвалту і беззаконня без увагі». Дзмітрый Кахно распавёў, як яго знялі з эфіру

«Наступае момант, калі ты кажаш сабе: «Стоп, хопіць». Вядучы АНТ патлумачыў, чаму адхрысціўся ад канала

Дудзінскі і Раецкая не будуць весці «Славянскі базар». Вядучы стаяў у чарзе ў Symbal.by

Вядучы СТБ звольніўся з канала, раней ён асудзіў затрыманні людзей у сталіцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0