Затрыманне раварыстаў у Мінску.

Затрыманне раварыстаў у Мінску.

Увечары 10 ліпеня ў Мінску адбыўся велапрабег салідарнасці. Каля 21 гадзіны некалькі чалавек спынілі супрацоўнікі ДАІ нібыта за тое, што яны званілі ў веласіпедныя званкі. На месца прыехалі супрацоўнікі АМАП.

Ёсць інфармацыя пра як мінімум 15 затрыманых раварыстаў каля Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. 

На ўдзельнікаў складаюць пратаколы за парушэнне правіл дарожнага руху, штрафуюць на 1 базавую велічыню і адпускаюць, паведамляюць праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0