Адвакаты Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі падалі ў Генпракуратуру скаргу наконт «спецрасследавання» АНТ аб так званай «справе Белгазпрамбанка» з кадрамі вочных ставак Віктара Бабарыкі з яго былымі падначаленымі, піша Tut.by.

Нагадаем, 9 ліпеня на АНТ выйшла «спецрасследаванне» з кадрамі вочнай стаўкі Віктара Бабарыкі з былымі падначаленымі. У фільме прагучала, што затрымалі больш за 20 чалавек, «фігуранты актыўна супрацоўнічаюць са следствам». Ад прадстаўніка КДБ у сюжэце прагучала, што «следства мае неабвержныя доказы датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў».

Адвакаты Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка, Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі лічаць, што відэаматэрыял, паказаны на АНТ, выходзіць за рамкі і беларускага заканадаўства, і міжнароднага права.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?