У суботу, 11 ліпеня, у Хабараўску прайшоў шматтысячны мітынг у падтрымку затрыманага губернатара Хабараўскага края Сяргея Фургала, паведамляе DVhab.ru. На мітынгу, згодна з афіцыйнымі звесткамі, сабраліся ад 10 да 12 тысяч чалавек. На відэа відаць, што папраўдзе на плошчы сабраліся дзясяткі тысяч людзей.

Удзельнікі акцыі прайшліся шэсцем па цэнтральных гарадскіх вуліцах, перакрыўшы іх для руху транспарту. Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы Хабараўска. Напярэдадні яе агарадзілі плотам нібыта для правядзення дэзынфекцыі, аднак гэта не спыніла мітынгоўцаў.

Людзі неслі плакаты з надпісамі «Свабоду Фургалу» і «Я/Мы Сяргей Фургал». Мітынгоўцы скандавалі «Свабоду!», «Масква, сыходзь», «Далёкі Усход — наш», «Пуціна — у адстаўку» і «Пуцін — злодзей».

Адначасова акцыі пратэсту прайшлі ў Камсамольску-на-Амуры, Эльбане, Сонечным і іншых гарадах рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0