• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 5 з 6

Экспанат музея ў Мірскім замку — шклянка з гербамі Польшчы, ВКЛ і Саксоніі. Вышыня — 9,8 см, дыяметр — 6,4 см. Вырабленая ў Саксоніі ў пачатку XVIII стагоддзя. Празрыстае шкло, каляровыя эмалі, роспіс. Фота Ігара Ложачніка.

06.01.2022 / 19:17

«Кубак Ядзвігі», «Крышталёвы Іван»: статуснае беларускае шкло, крохкія сімвалы дзяржаўнасці

Статуснае сталовае шкло павінна заняць сваё месца ў «Нацыянальнай скарбніцы», піша ў часопісе «Наша гісторыя» доктар гісторыі Алесь Белы. А такая скарбніца, на ягоную думку, павінна ў Беларусі быць створаная.

Амаль усё XX стагоддзе для Беларусі прайшло пад драматычным знакам стратаў. Людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Сімвалічных каштоўнасцяў, якія ўвасаблялі сувязь краіны з яе гістарычным мінулым. Гэта адбывалася і праз прамое знішчэнне знакавых артэфактаў пры пагромах панскіх маёнткаў і хрысціянскіх святыняў, і праз рабаванне нацыстамі, і праз санкцыянаваны самім кіраўніцтвам рэспублікі вываз культурных каштоўнасцяў БССР у саюзныя цэнтры — Маскву і Ленінград. 

Сярод усіх катэгорый сімвалічна важных рэчаў хочацца асабліва адзначыць самую крохкую — сталовае шкло. У прыватнасці, тое, што свядома стваралася як маестатнае, прэстыжнае, пакліканае засведчыць высокі статус не толькі канкрэтнай асобы (напрыклад, манарха), але і ўсёй дзяржавы, дынастыі, магдэбургскага горада, рамеснага цэха.

З такіх кубкаў або шклянак, насамрэч, рэдка пілі — хіба толькі пры асабліва ўрачыстых нагодах, часам раз ці два за цэлае пакаленне. Або пры каралеўскім стале, неад’емнай часткай культуры і прыдворнага цырыманіялу якога яны былі. 

Крохкасць шкла не перашкодзіла многім краінам захаваць такія сімвалы з-за іх выключнай важнасці. Часцей за ўсё яны дэманструюцца ў скарбніцах разам з агульнадзяржаўнымі, рэгіянальнымі або гарадскімі рарытэтамі. А для нас шкляныя экспанаты могуць служыць яскравай метафарай крохкасці культуры, яе безабароннасці перад варварствам.

Літоўскі прыклад

Наша «сястра-суперніца» ў змаганні за спадчыну ВКЛ, Літоўская Рэспубліка, таксама шмат чаго страціла ў мінулым стагоддзі. Але калі на пачатку ХХІ стагоддзя паўстаў амбіцыйны план аднаўлення ў Вільні Ніжняга замка, яго ініцыятарам было відавочна, што экспазіцыі Музея палаца вялікіх князёў трэба максімальна напоўніць статуснымі прадметамі, вартымі даўняй рэзідэнцыі літоўскай манархіі.

У тым ліку і знакавымі ўзорамі сталовага шкла, хай нават на той момант іх у Літве і не было. Гэта ўсведамлялася як справа агульнадзяржаўнага прэстыжу. 

Таму ў 2009 годзе ў мюнхенскім антыкварыяце Gertrud Rudigier — Alte Kunst Літва набыла шкляніцу невядомага саксонскага майстра вырабу 1703 года, гіпатэтычна шкляной майстэрні Гейдэльбаха. Гэта даволі высокі (26,7 см) цыліндрычны сасуд з шырокай ножкай і багатым дэкорам. У цэнтральнай частцы шкляніцы знаходзіцца маляўнічы складаны герб — кампазіцыя з польскага «Арла», літоўскай «Пагоні» і геральдычнага шчыта дынастыі Ветынаў. Над гербам знаходзіцца залатая карона, а вышэй — загалоўныя літары F. A. R. P. (Fridericus Augustus Rex Poloniae — лац. «Фрыдрых Аўгуст, кароль польскі»). 

Копія келіха вялікага князя Аляксандра. Арыгінал датуецца канцом XV стагоддзя. Valdovurumai.lt.

Такія ўзоры шкляных вырабаў былі вядомыя амаль адразу пасля 1697 года, ад часу абрання саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста польскім каралём і вялікім князем літоўскім пад іменем Аўгуста ІІ (гл. пра яго артыкул Кірыла Карлюка ў №5/2020 «Нашай гісторыі»). Саксонія была адным з галоўных еўрапейскіх цэнтраў вытворчасці мастацкага шкла, і ў недалёкай будучыні гэта дало магчымасць стварэння радзівілаўскіх шкляных мануфактур з запрошанымі саксонскімі майстрамі. У далейшым падобныя ўзоры шкла выпускаліся неаднаразова на ўсім працягу праўлення Саксонскай (Саскай) дынастыі ў Рэчы Паспалітай.

Беларускія экспанаты

Вялікі тоставы келіх. Налібоцкая шкляная мануфактура Радзівілаў. Прыкладна 1740-я. Вышыня — 36,5 см, дыяметр падстаўкі — 18 см, дыяметр чашы — 15,5 см.

У беларускіх музеях на сёння ёсць сама меней адзін экспанат падобнага кшталту — шклянка з тымі ж каралеўскімі ініцыяламі F. A. R. P. E. S. (дзве апошнія літары азначаюць лацінскую тытулатуру саксонскага курфюрста — Elector Saxoniae) і аналагічным геральдычным сюжэтам.

Яна экспануецца ў Мірскім замку, ілюструючы характэрную матэрыяльную культуру XVІІІ—ХІХ стагоддзяў. Праўда, шклянка гэтая непараўнальна меншых памераў і малюнак на ёй не такі дасканалы. 

Яшчэ менш статуснасці ў кілішкаў-ромераў з зеленкаватага шкла, якія экспануюцца ў Гарадзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Паводле мясцовай легенды, гэта вырабы адной з гарадзенскіх мануфактур Антонія Тызенгаўза.

Кілішкі тыпу «ромер» канца XVIII стагоддзя. Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (Новы замак). Museums.by.

Вядома, яны таксама каштоўныя экспанаты, але ў гэтым артыкуле ўсё ж гаворыцца пра іншы ўзровень сімвалічнасці, магнетызму. 

У зборах Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску таксама захоўваецца даволі рэпрэзентатыўны высокі (22 см) флет з празрыстага шкла. На ім пад каронай выгравіравана манаграма караля Аўгуста ІІІ — A3R (Augustus 3 Rex). Выраблены ён, падобна, на адной з мануфактур Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIII стагоддзя і паходзіць з калекцыі колішняга Беларускага дзяржаўнага музея.

Экспанат музея ў Мірскім замку — шклянка з гербамі Польшчы, ВКЛ і Саксоніі. Вышыня — 9,8 см, дыяметр — 6,4 см. Вырабленая ў Саксоніі ў пачатку XVIII стагоддзя. Празрыстае шкло, каляровыя эмалі, роспіс. Фота Ігара Ложачніка.

Капіраваць — можна

У тым самым 2009 годзе, калі літоўскі Музей палаца вялікіх князёў набыў шкляніцу 1703 года, ён узбагаціўся яшчэ на адзін каштоўны экспанат — копію шклянога кубка, створанага ў канцы XV стагоддзя венецыянскімі майстрамі для вялікага князя Аляксандра Ягелончыка.

Копію зрабілі на замову кіраўніцтва Ягелонскага ўніверсітэта, дзе захоўваецца арыгінал, у знак удзячнасці за колішнюю фундацыю Ягелонамі гэтай навучальнай установы. Экспанат тым больш каштоўны, што ягоны арыгінал, несумненна, прысутнічаў у самім замку ў канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў. Яго трымаў у руках вялікі князь Аляксандр і, верагодна, ягоныя пераемнікі — Жыгімонт Стары і Жыгімонт Аўгуст. 

Як бачым, немагчымасць набыць арыгінал не абавязкова з’яўляецца перашкодай для пабудовы якаснай музейнай калекцыі. Значна важней мець адпаведную пляцоўку-скарбніцу. І палітычную волю, каб напоўніць яе годнымі экспанатамі. 

З падборам аналагічнай пляцоўкі ў Беларусі, з хоць часткова сувымернай энергетыкай, усё было б, праўда, не так проста. Нават калі б сёння раптам знайшліся сродкі і воля для набыцця экспанатаў. Тут ёсць пэўная аналогія з нядаўняй кампаніяй за перапахаванне ў Беларусі парэшткаў Кастуся Каліноўскага. Дзе ў нас можна было б размясціць такую гіпатэтычную скарбніцу, у якой не сорамна было б змясціць, напрыклад, Крыж Еўфрасінні Полацкай, калі б ён раптам знайшоўся? У гарадзенскіх замках? На Замкавай гары ў Наваградку? У новым будынку Нацыянальнага гістарычнага музея? 

Калі казаць пра Наваградак, то менавіта з гэтым славутым горадам мае сувязь найбольш старажытны са звязаных з нашай зямлёй і гісторыяй славутых шкляных кубкаў — гэтак званы Кубак Святой Ядзвігі. Гэты ўнікальны артэфакт з выразанымі рэльефамі грыфона, ільва і дрэва жыцця быў знойдзены пры раскопках на Малым замку ў Наваградку славутай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Фрыды Гурэвіч у 1950—1970-я гады. 

Кубак Святой Ядзвігі — таўстасценная пасудзіна з дымчатага шкла, дэкарыраваная разьбой i шліфоўкай. На сценках выразаныя фігуры льва, грыфона і Дрэва Жыцця. Кубак Святой Ядзвігі з Наваградка быў знойдзены разбітым, некаторых яго частак не стае. Фота Аляксея Ластоўскага.

На сёння ў свеце захавалася ўсяго каля 20 падобных кубкаў рознай ступені цэласці. Як правіла, яны маюць каля 14 см у дыяметры і такую ж вышыню, гэта значыць, іх аб’ём каля 2,15 літра. Тры з іх належалі кананізаванай пасля смерці сілезскай княгіні Ядзвізе (1174—1243). Адсюль і нямецкая назва гэтай серыі сасудаў — Hedwigsglaser. Паводле легенды, вада ў іх магла ператварацца ў віно.

Існуюць розныя версіі, як кубак мог трапіць у Наваградак. Уся партыя магла быць вывезена з Канстанцінопаля падчас ІІ крыжовага паходу 1147—1149 гадоў, калі крыжакі двойчы рабавалі візантыйскую сталіцу, а потым развезлі дабро па Еўропе. Больш пачэснай для нас (хоць і менш верагоднай) з’яўляецца выказаная ўраджэнцам Наваградчыны Мікалаем Нікалаевым думка, што гэта мог быць падарунак Міндоўгу (ад візантыйскага імператара?) з нагоды каранацыі 1253 года.

Усе аналагічныя кубкі раней захоўваліся або былі знойдзены пры раскопках у розных сталічных або кафедральных гарадах Еўропы: Уроцлаве, Кракаве, Брно, Гётынгене, Намюры і г. д. Вельмі прэстыжна, што да іх ліку адносіцца і наш Наваградак — гэта сведчыць пра выключную важнасць горада ў XII—XIII стагоддзях, пацвярджаючы версію пра яго сталічны статус у тагачасным Панямонні. Вядома, калі б такі кубак вярнуўся ў Беларусь, то ён мусіў бы лічыцца нацыянальнай рэліквіяй.

Дарэчы, у Еўропе на той момант такое шкло вырабляць яшчэ не ўмелі. Як мяркуецца, кубкі Святой Ядзвігі вырабляліся ў Егіпце або Сірыі, якія знаходзіліся тады на больш высокім узроўні тэхналагічнага і культурнага развіцця, чым хрысціянскі Захад. Але сімволіка малюнкаў на кубках хутчэй хрысціянская, так што іх маглі вырабляць і хрысціянізаваныя арабы ў дзяржавах крыжакоў. Або рамеснікі ў мусульманскіх краінах, свядома разлічваючы на плацежаздольных хрысціянскіх уладароў.

Шкада, што кубак быў адразу ж пасля знаходжання перададзены на захоўванне ў пецярбургскі Эрмітаж, паколькі самой Беларусі захоўваць такі скарб было «не па чыне».

Крышталёвы «Іван»

Некаторыя кубкі-рэліквіі з нашай тэрыторыі на сёння лічацца страчанымі, але нават іх віртуальны вобраз, з улікам гістарычных акалічнасцяў, дазваляе лічыць іх нацыянальнымі каштоўнасцямі. Адпаведна, спадзявацца калі не на вяртанне, то, прынамсі, на стварэнне рэплікі або рэканструкцыі.

Больш за два стагоддзі ў Ружанскім палацы Сапегаў захоўваўся славуты кубак «Іван», выраблены з цэльнага кавалка горнага крышталю ў форме вазы, ёмістасцю 1 гарнец (каля 3 літраў). А таксама меншага памеру авальны кубак з таго ж матэрыялу, празваны «Іваніха». 

Паводле падання, з гэтага кубка адзін з першых Сапегаў, падляшскі ваявода Іван, частаваў у Ружанах польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога. Гэта падаецца памылкай, бо ў часы Жыгімонта Старога Ружаны яшчэ знаходзіліся ва ўладанні Тышкевічаў. Магчыма, гэтая падзея мела месца ў іншым замку Сапегаў. Часам называецца і дакладная дата вырабу кубка — 1519 год. У такім разе летась яму споўнілася (або магло б споўніцца) 500 гадоў. 

Таксама ёсць версія польскага краязнаўца родам з Ваўкавышчыны Вітольда Карпызы, што першым каралём, які наведаў Ружаны і піў з гэтага кубка, быў Жыгімонт ІІІ Ваза, а прымаў яго Ян Станіслаў Сапега (1589—1635). Празваны «Іванам» кубак быў менавіта ў гонар гэтага прадстаўніка роду (магчыма, яшчэ ягоным бацькам, славутым Львом Сапегам).

Дакладна вядома, што кубак захоўваўся ў Ружанскім палацы пазней. У студзені 1644 года па запрашэнні Казіміра Льва Сапегі тут гасцяваў кароль Уладзіслаў IV з жонкай Цэцыліяй Рэнатай Аўстрыйскай. Адпіўшы віна з «Івана», кароль параіў гаспадару, каб каштоўную рэліквію схавалі ў спецыяльнай шафе (крэдэнсе) і выносілі толькі ў суправаджэнні прыдворных у парадных строях, пад гукі ўрачыстай музыкі і 100 гарматных стрэлаў.

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя сляды славутага кубка згубіліся. Паводле адной з версій, ён быў канфіскаваны ў Сапегаў расійскімі ўладамі за ўдзел роду ў паўстанні 1863—1864 гадоў. На думку князя Яўстахія Сапегі, які чуў шмат сямейных паданняў і меркаванняў пра лёс рэліквіі, кубак таксама можа захоўвацца ў Эрмітажы. Тыя, хто яго вывозіў, маглі нават не ведаць пра гісторыю славутага «Івана». Для іх вялікі кубак быў каштоўным, але безыменным рарытэтам. І з часам ён мог проста згубіцца — калі не фізічна, то атрыбуцыйна. Калі б «Іван» знайшоўся і нейкім цудам быў вернуты ў Беларусь, ён таксама мог бы прэтэндаваць на статус значна большы, чым чыста фамільная рэліквія Сапегаў. 

Дарэчы, сам Ружанскі палац у пэўны момант сваёй гісторыі, пасля захопу Вільні маскоўскім войскам у 1655 годзе, быў часовым месцам захавання часткі дзяржаўнага скарбу, архіва і некаторых дзяржаўных рэліквій ВКЛ, сярод якіх вылучаюцца сваім статусам парэшткі святога Казіміра. Так што і Ружаны разам з Наваградкам, Гародняй і, верагодна, сталічным Мінскам прэтэндуюць на ролю адной са статусных скарбніцаў дзяржаватворчай традыцыі, дома для каранаваных прывідаў…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Алесь Белы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Знаёмы пісаў: ідзі прасі прабачэння, прыбяры свой гонар, а то сядзіш у амбасадзе». Кузнечыкі, якія ўцяклі з Беларусі, расказалі і паказалі, як жывуць цяпер
Экс-супрацоўніца Белага дома: Трамп заклікаў да штурму Капітолія
Ва Украіну едзе прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода ФОТА
Саміт НАТА ў Мадрыдзе: у меню аказаўся «Рускі салат»
У Бабруйску затрымалі Кацярыну Мрачкоўскую
У Польшчы таксама збіраюць грошы на «Байрактар» для Украіны
З Турцыяй дамовіліся, яна не будзе стаяць на шляху Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
Усяго патроху
У Японіі прадалі адну вішаньку за 300 даляраў. Як такое магчыма?
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Прапагандысты паспрабавалі сілы ў «Што? Дзе? Калі?» — чым скончылася?
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Варэнне з пялёсткаў руж — стары беларускі рэцэпт, просты і прыгожы
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Спорт
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Ад каго атрымаем кухталёў у еўракубках? Беларускія клубы даведаліся апанентаў па футбольных кваліфікацыях
Здарэнні
ДПК: Два чалавекі спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну
У Мінску сутыкнуліся два «Лэнд Роверы»
У Мінску мужчына напаў на школьніцу з шарыкавай ручкай
Да пенсіянеркі прыйшоў кур'ер забраць $20 000 за «выратаванне сына», а яна замкнула яго і выклікала міліцыю
У Мінску бойка на праезнай частцы скончылася прыступам ВІДЭА
У Жыткавіцкім раёне ў Прыпяці патанула 8-гадовая дзяўчынка
Жыхар Вілейшчыны на рэтрааўтамабілі падбіў дзве машыны каля возера пад Маладзечнам
Карысная інфа
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Спёка не адступае. У панядзелак зноў да +33°С
Здароўе
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна
«Вірус нікуды не дзеўся». Новую хвалю кавіду ў Беларусі можна чакаць у канцы лета
Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Беларусбанк змяняе ліміты для сваіх міжнародных банкаўскіх картак
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж
Беларусь і Расія зноў плануюць адмяніць роўмінг. Новы тэрмін — да канца года 
Што стала з рынкам арэнды кватэр: рэальныя гісторыі ад арандатараў і ўласнікаў жылля
Меркаванні
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе
Чалы патлумачыў, чаму Лукашэнка — казачны персанаж, а мышка, якая хвосцікам махне, ужо пабегла
Дынько: Калі рускія няздольныя ўзяць Чарнігаў, то пра які напад на Літву можа ісці гаворка
«А Лукашэнка становіцца ваенным злачынцам». Вельмі кароткі сцэнар уступлення беларускіх войскаў у вайну
Гісторыя
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
Культура
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Мастацкая выстава «Гэта дыягназ» прапрацавала толькі адзін дзень
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
Беларусы замежжа плануюць пешую тыднёвую пілігрымку Варшава — Кастамалоты
Андрэй Скурко пачаў новы цыкл дзіцячых вершаў — пра машынкі
Скурко: Не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць
Упершыню званне «народнага пісьменніка Беларусі» прысвоілі рускамоўнаму літаратару
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
Свет
Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавекі. Калі іх не выдасць — не ратыфікуем пагадненне 
ЗША выдзеляць Украіне дадатковыя 800 мільёнаў даляраў
Расія прыгразіла Балгарыі разрывам дыпламатычных адносін, калі яна не адмовіцца ад высылкі расійскіх дыпламатаў
Украіна разрывае адносіны з Сірыяй з-за прызнання «ЛНР» і «ДНР»
«Ідзіце да д'ябла»: Украінскі дыпламат недыпламатычна выказаўся на адрас нямецкіх інтэлектуалаў, якія заклікаюць спыніць падтрымку Украіны
Пратакол аб уступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА падпішуць у наступны аўторак

Спецыфічная лексіка, непраўдападобныя лічбы і займальная геаграфія. Як Мінабароны Расіі хлусіць аб поспехах ва Украіне
Расійскі гарнізон на востраве Змяіны разгромлены. Масква назвала эвакуацыю яго рэштак «крокам добрай волі»
Галоўнае
Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавекі. Калі іх не выдасць — не ратыфікуем пагадненне 
Расія прыгразіла Балгарыі разрывам дыпламатычных адносін, калі яна не адмовіцца ад высылкі расійскіх дыпламатаў
У Гродне ў апошні момант адмянілі фэст «Аўтанашэсце»
Беларусбанк змяняе ліміты для сваіх міжнародных банкаўскіх картак
«Ідзіце да д'ябла»: Украінскі дыпламат недыпламатычна выказаўся на адрас нямецкіх інтэлектуалаў, якія заклікаюць спыніць падтрымку Украіны
У Полацку з акна пятага паверха выпала аднагадовая дзяўчынка
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе
Усяго патроху
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Фота / Відэа
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал
Апытанка
Самае чытанае
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал
«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі
Самае лайканае
«Акрамя як «б**» адказаць нічога не змагла». Дзяўчына абурылася патрабаваннем ІТ-кампаніі размаўляць у калектыве па-беларуску
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе
«А Лукашэнка становіцца ваенным злачынцам». Вельмі кароткі сцэнар уступлення беларускіх войскаў у вайну
Чалы патлумачыў, чаму Лукашэнка — казачны персанаж, а мышка, якая хвосцікам махне, ужо пабегла
Гарачыя тэмы
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
У доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадаюць кватэру Прытыцкага. Як там усярэдзіне і што па кошце?
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
АНТ упершыню назвала праўдзівую лічбу. Але прамаўчала пра іншую
Скурко: Не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Старонка перагортваецца, але сітуацыя можа перарасці ў гвалтоўнае супрацьстаянне. Новае даследаванне пра беларусаў
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх