Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара не арыентуецца на меркаванне іншых дзяржаў у пытанні ператварэння комплексу Святая Сафія ў мячэць, паведамляе Anadolu.

«Турцыя прыняла рашэнне аб змене статусу Святой Сафіі з музея на мячэць на падставе жадання і волі народа. Меркаванне іншых краін не можа паўплываць на наша рашэнне», — сказаў Эрдаган.

Ён дадаў, што тыя, хто крытыкуюць Турцыю, «не могуць змагацца з ісламафобіяй на сваёй тэрыторыі» і назваў гэтае рашэнне суверэнным правам.

Нагадаем, Эрдаган змяніў статус аднаго з самых старажытных хрысціянскіх храмаў у свеце — сабора Святой Сафіі ў Стамбуле. Паводле яго ўказа, цяпер сабор ізноў будуць выкарыстоўваць як мячэць.

Будаўніцтва сабора Святой Сафіі пачалося ў 532 годзе, а асвячэнне адбылося 27 снежня 537 года.

Сабор на працягу 916 гадоў лічыўся самым вялікім храмам у свеце, а пасля заваявання горада ў 1453 годзе туркамі стаў галоўнай мячэццю Асманскай дзяржавы.

Сабор стагоддзямі лічыцца сімвалам заваявання сталіцы Візантыйскай імперыі.

24 лістапада 1934 года гэта славутасць Стамбула атрымала статус музея.

У 1985 годзе сабор быў прызнаны помнікам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0