Беларускі народ перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на свяце «Александрыя збірае сяброў», перадае БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што 2020 год завяршае трылогію малой радзімы. «Азірніцеся вакол. Паглядзіце, колькі добрага, патрэбнага зроблена намі на гэтай роднай зямлі. Успомніце, якой яна была яшчэ два-тры гады таму. А пяць, дзесяць, чвэрць стагоддзя? Ваша велізарная заслуга ў тым, што ўжо не адно пакаленне беларусаў расце у шчаснай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне. Краіне, якую стварылі мы з вамі практычна з нуля, на абломках вялікай імперыі, імя якой — Савецкі Саюз», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0