Паслу Славакіі ў Беларусі Ёзафу Мігашу памежнікі падарылі чацвераногага сябра, паведамляе Памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Фота Памежнага камітэта 

Фота Памежнага камітэта 

Сабака па мянушцы Зора (у перакладзе — світанне) чакаў свайго будучага гаспадара ў кіналагічным цэнтры органаў пагранслужбы ў Смаргоні.

Ёзэф Мігаш унёс значны ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі, і цяпер ён вернецца на родную зямлю са шчанюком, падораным у якасці сімвала моцнага сяброўства Беларусі і Славакіі.

Нагадаем, пасол Славакіі ў Мінску Ёзаф Мігаш узяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды заканчэння вайны 9 мая ў Беларусі. Калі ў МЗС Славакіі пацікавіліся ў дыпламата, чаму ён адправіўся на парад, Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая. Як распавёў Мігаш прэсе, яго ўдзел у парадзе быў прынцыповай пазіцыяй. У МЗС Славакіі палічылі, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай.

Пазней Лукашэнка назваў здарэнне міжнародным скандалам, а 15 чэрвеня падпісаў указ аб узнагароджанні дыпламата ордэнам Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0