pixabay.com

pixabay.com

Здарэнне адбылося ў суботу. 25-гадовай нявесце стала дрэнна падчас застолля, госці ёй выклікалі хуткую дапамогу. Прыехала адна брыгада медыкаў, потым другая. Нягледзячы на намаганні дактароў, выратаваць дзяўчыну не ўдалося, паведамляе lenta.ru.

Пазней высветлілася, што прычынай смерці стаў анафілактычны шок. Дзяўчына пакутавала на алергію на арэхі і з'ела некалькі цукерак з арэхамі.

Адзначаецца, што родныя нявесты казалі пра яе алергію, калі замаўлялі стравы. Аднак цукеркі, што былі на стале, утрымлівалі фрагменты арэхаў. Па словах відавочцаў, дзяўчына з'ела некалькі штук, пасля чаго ёй стала дрэнна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0