Школьнік з Асіповічаў трапіў у бальніцу з апёкамі з-за неасцярожнага абыходжання з вудай пад лініямі электраперадач, паведамляе БЕЛТА.

Ратавальнікі 11 ліпеня атрымалі паведамленне аб шпіталізацыі 14-гадовага хлопчыка з апёкамі I-III ступені 42% цела. Школьнік атрымаў апёкі ў выніку неасцярожнага абыходжання з рыбалоўнай вудай пад лініямі электраперадач на тэрыторыі чыгуначнай станцыі Юбілейная ў Асіповічах.

Як адзначаюць спецыялісты, часта рыбакі выкарыстоўваюць тэлескапічныя вуды даўжынёй каля 6 м. Прыкладна такая ж і адлегласць ад правадоў да зямлі. Калі вудзільна або лёска набліжаюцца недапушчальна блізка да правадоў або датыкаюцца да іх, то чалавек можа атрымаць удар токам. Вільготнасць і блізкасць вады могуць узмацніць уздзеянне электрычнага току.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0