Міністэрства абароны Азербайджана заявіла аб перастрэлцы на мяжы з Арменіяй. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Паводле азербайджанскага боку, баі пачаліся пасля таго, як падраздзяленні Узброеных сіл Арменіі абстрэлілі пазіцыі Азербайджана з артылерыйскіх установак.

Баі працягваюцца. Удакладняецца, што ёсць страты з абодвух бакоў.

«РИА Новости» са спасылкай на Мінабароны Арменіі паведамляе, што азербайджанскі бок паспрабаваў захапіць апорны пункт на мяжы пры падтрымцы артылерыі, аднак быў адкінуты. Ерэван заяўляе аб адсутнасці страт са свайго боку.

***

Арменія і Азербайджан знаходзяцца ў стане вайны з 1992 года. Прычынай канфлікту стала абвяшчэнне Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

Перыядычна баі аднаўляюцца. Самым сур'ёзным абвастрэннем стала чатырохдзённая вайна 2016 года, калі загінулі сотні салдат з абодвух бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0