Звольненаму праз палітыку фельчару Паўлу Палейчыку за два дні сабралі 20 360 рублёў — грошы перавялі 1440 чалавек. Фельчар Палейчык сказаў, што пакіне сабе суму, роўную двухмесячнаму заробку, каб выжыць падчас пошуку новай працы, а рэшту перадасць на патрэбы іншых удзельнікам руху за свабодныя выбары і грамадзянскія правы. 

Чытачы «Нашай Нівы» папрасілі расказаць, каму яшчэ патрэбная дапамога цяпер. Мы сабралі тут гэтыя звесткі для вас.

Дапамога рэпрэсаваным у Маладзечне (затрыманыя на пратэсце, у тым ліку абвінавачаныя ў супраціве міліцыі)

Гаворка ідзе пра вось гэты эпізод, калі сілавікі затрымлівалі мірных дэманстрантаў, а людзі аднаго з іх адбілі:

А таксама пра рэпрэсіі пасля іншых эпізодаў: сустрэча зь Ціханоўскім, кармленне галубоў ды інш.

Перавесці грошы можна праз сэрвіс грашовых пераводаў p2p.bgpb.by/transfercore/#/card2card ці любы іншы, напрыклад https://perevod.mtbank.by,

на карту 4641320033376244, дзейную да 06/25, — крымінальна рэпрэсаваным,

на карту 4286210026722407, дзейную да 06/25, — адміністрацыйна рэпрэсаваным.

Спіс тых, каму трэба дапамога на выплату штрафаў ды іншае:

Канстанцін Пачопка —810 BYN

Ігар Лукашэвіч — 810 BYN

Аркадзь Жызнеўскі — 810 BYN

Яўген Траццяк — 810 BYN

Дзмітры Булкоўскі — 810 BYN

Міхаіл Заблоцкі - 810 BYN

Аляксандр Новік — 270 BYN

Павел Пяскоў — 2160 BYN + выдаткі на адваката ды іншае (крымінальная справа)

Аляксей Вайцяховіч — 7 сутак + 94,5 BYN

Андрэй Смаляк — 7 сутак + 94,5 BYN

Андрэй Багамолаў — 7 сутак + 94,5 BYN

Мікалай Алейнік — 15 сутак + 202,5 BYN

Па стане на чацвер было сабрана: 1028,86 BYN + 1203,52 BYN

Сям'і Станіслава Барановіча

Станіслаў Барановіч з 2017 года адбывае пакаранне за «гвалт над работнікамі міліцыі» — ён адбіваў ад АМАПа юнакоў у Мінску, якіх спрабавалі затрымаць пасля Маршу недармаедаў.

5435 5310 3448 7015 БПС-СБЕРБАНК да 06/23

Сям'і Мікалая Статкевіча

Падтрымаць Мікалая Статкевіча і яго сям'ю любой сумай можна на картку Марыны Адамовіч — жонкі палітыка. Рэквізіты для пераводу:

4916 9896 0305 0732 Priorbank да 10/20.

Усе сумы, пералічаныя на карту, пойдуць на аплату перадач Мікалаю, дапамогу ягонай сям'і і іншыя выдаткі, звязаныя з крымінальным працэсам.

Сэрвіс для пераводу (можна і любым іншым): https://perevod.mtbank.by

Для Шота Лабжанідзэ

Фітнэс-трэнер з Мінска Шота святкаваў свой дзень нараджэння сёлета за кратамі. Яго пасадзілі на суткі за тое, што ён выйшаў на Ланцуг салідарнасці ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама аштрафавалі на 20 базавых (540 рублёў).

Потым у дачыненні да Шота распачалі справу за абразу сябраў БРСМ. І ўляпілі яму яшчэ 20 базавых (540 рублёў) штрафу.

Калі збор перавысіць суму штрафу, Шота перадасць грошы на кампенсацыю штрафаў на агульны збор кампаніі @BY_help.

Рэквізіты для пераводу 4916 9896 0205 9452 Priorbank.

Сэрвіс для пераводу (можна і кожным іншым):

https://www.prior.by/payments

Агульны збор у касу ўзаемадапамогі

Кампанія @by_help вядзе таксама агульны збор дапамогі і заклікае ўсіх пацярпелых ад рэпрэсій звяртацца для кампенсацыі па спасылцы bit.ly/byhelpme.

Каналы збору дапамогі:

Фандрэйзер на ФБ: www.belarus97.pro

Фандрэйзер на Пэйпал: bit.ly/byhelppaypal

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0