hurriyet.com.tr

hurriyet.com.tr

Міністэрства культуры і турызму Турцыі разам з Упраўленнем па справах рэлігіі рыхтуюць рэкамендацыі аб падрыхтоўцы да правядзення мусульманскіх малітваў у саборы Святой Сафіі ў Стамбуле, перадае Hurriyet.

Паводле газеты, разглядаецца магчымасць усталяваць у саборы спецыяльную сістэму асвятлення, пры якой падчас набажэнстваў не будуць бачныя хрысціянскія мазаікі і фрэскі. Выданне ўдакладняе, што падчас набажэнстваў лазерныя промні будуць зацямняць твары святых падчас набажэнстваў, тады як іх адзенне і іншыя элементы роспісаў застануцца бачнымі.

Іншы варыянт прадугледжвае, што мазаіку будзе закрываць заслона, але гэтая мера не разглядаецца ў якасці асноўнай, піша Hurriyet. Турэцкія ўлады абяцаюць беражліва ставіцца да фрэсак і мазаік, каб не сутыкнуцца з негатывам з-за неналежнага абыходжання з гістарычнымі каштоўнасцямі.

Іслам забараняе выявы жывых істот, бо гэта лічыцца ідалапаклонствам і супярэчыць аснове вучэння аб чыстым адзінабожжы.

Газета таксама удакладняе, што ў той частцы сабора Святой Сафіі, дзе будуць праходзіць малітвы, для іх удзельнікаў расцеляць дыван. Каб турысты не наступалі на яго, іх будуць праводзіць па спецыяльна створаным калідоры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0