Беларусь'94: першыя прэзідэнцкія выбары. / М. К. Пліско. — Смаленск: Інбелкульт, 2020. — 544 с.

У кнізе адноўленая карціна першых прэзідэнцкіх выбараў: прааналізаваны ход збору подпісаў, перадвыбарчыя праграмы і асаблівасці выбарчай кампаніі кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты, вынікі першага і другога тураў выбараў. Пададзеныя вынікі галасавання ў першым туры выбараў па ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Беларусі, выкладзеныя прычыны няўдачы на выбарах Вячаслава Кебіча, Зянона Пазняка, Станіслава Шушкевіча, Аляксандра Дубко і Васіля Новікава, а таксама дадзены адказ на пытанне, ці была наканаваная перамога Аляксандра Лукашэнкі.

У дадатку — праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, храналогія асноўных падзей у краіне ў перыяд выбараў, дакументы партый і іншыя матэрыялы.

Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0