president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў падчас наведвання Слаўгарадскага раёна, паведамляе прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў у першую чаргу імкнуцца жыць і працаваць на сваёй зямлі.

«Мы нідзе нікому не патрэбныя. Зараз канкурэнцыя шалёная. Таму глядзіце на месцы, дзе вы прывыклі, дзе можна нейкі кавалачак зямлі (апрацоўваць), нейкую фабрыку, завод пабудаваць або займацца індывідуальным прадпрымальніцтвам», — адзначыў ён.

«Глядзіце на сваю зямлю. Калі вы ўмацуецеся тут, то і вашы дзеці атрымаюць падмурак для развіцця. Таму будуйце свой дом тут. Як бы ні складвалася сітуацыя, калі мы працуем, да нечага імкнёмся, Гасподзь заўсёды нас падтрымае»,— рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка чарговы раз звярнуў увагу і на пытанне, звязанае з пустымі, закінутымі ўчасткамі ў вёсках. «Трэба задзейнічаць мясцовыя закінутыя прысядзібныя ўчасткі, асабліва ў неперспектыўных вёсках (ды і ў аграгарадках, у раённых цэнтрах хапае яшчэ такіх кавалкаў зямлі), і аддаць людзям пад дачы», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0