«Прэсбол»

«Прэсбол»

Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуды па справе аб дамоўных матчах у беларускім футболе. Экс-футбаліста «Нафтана» і «Оршы» Аляксея Казлова прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі.

Казлоў падчас выступу за «Оршу» не толькі браў грошы за забеспячэнне патрэбнага выніку, але і арганізаваў ашуканскую схему. Ён абяцаў арганізатарам забяспечыць вынік за кошт прыцягнення іншых футбалістаў, але ўсе грошы забіраў сабе. Каманда ж прайгравала без усялякіх дамоўленасцяў, бо супернікі былі больш высокага класа.

Арганізатары дамоў, Віталь Ланько і Віктар Баравіцкі, прысуджаныя да трох і чатырох гадоў абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

17 футбалістаў атрымалі пакаранні ад штрафаў да абмежавання волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0