Пра гэта паведамляе МНС у сваім твітары. Здарэнне адбылося на праспекце Пераможцаў.

Ратавальнікам паступіла паведамленне, што магчыма ўтапіўся чалавек, бо на беразе засталіся асабістыя рэчы.

Праз 50 хвілін пошукаў вадалазы дасталі цела патанулага. Медыкі пасля рэанімацыі канстатавалі яго смерць.

Пазней СК паведаміў падрабязнасці.

 Двое мужчын рыбачылі з моста. Адзін з іх, 68-гадовы, у гэты час піў і ў яго з рук у ваду ўпала пляшка. Нягледзячы на наяўнасць забараняльных таблічак на беразе, мужчына вырашыў дастаць яе. Падплыўшы да сярэдзіны, ён стаў тануць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0