У Браславе раніцай 12 ліпеня знайшлі труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе Полацкі пагранатрад. 36-гадовы старшы прапаршчык скончыў жыццё самагубствам у сябе дома.
Старшы прапаршчык быў жанаты, у яго двое дзяцей. Па службе характарызаваўся станоўча, адзначаюць у пагранатрадзе.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, высвятляюцца прычыны здарэння.