Раніцай жанчына выпусціла гадаванца пароды чыхуа-хуа пагуляць па ўласным участку. У гэты час міма праходзіла 26-гадовая дзяўчына. Яна вырашыла забраць сабаку, які быў адзін. Шкоду ацанілі ў 450 рублёў, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС змаглі знайсці скрадзенага сабаку, а таксама высветлілі асобу дзяўчыны, якая здзейсніла крадзеж. Свае паводзіны яна патлумачыла тым, што чыхуа-хуа ёй проста спадабаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0