У дапамогу абітурыентам, якія хочуць паступіць у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы і звязаць сваю будучыню з інфармацыйнымі тэхналогіямі, у ПВТ выпушчаны штогадовы электронны даведнік «ІТ-абітурыент 2020».
У ім прадстаўлена актуальная і падрабязная інфармацыя аб ІТ-факультэтах мінскіх і рэгіянальных універсітэтаў: апісанне ІТ-спецыяльнасцяў, планы прыёму на 2020 год, прахадныя балы за мінулыя гады, кошт навучання, наяўнасць ваеннай кафедры, умовы прадастаўлення інтэрната, месца размеркавання выпускнікоў.
Кожны год у ІТ-галіны з'яўляюцца новыя напрамкі, спецыялізацыі, тэхналогіі, і ў тых, хто хоча ў яе патрапіць, часам разбягаюцца вочы ад разнастайнасці магчымасцяў. Таму даведнік таксама змяшчае апісання 12 найбольш распаўсюджаных сёння ІТ-прафесій.
Даведнік «ІТ-абітурыент 2020» дазваляе даведацца непасрэдна ад вядучых супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ, якіх ІТ-спецыялістаў на рынку працы не хапае зараз і якія будуць запатрабаваныя праз 4 гады. Як патрапіць на працу ў ПВТ пасля заканчэння ўніверсітэта? Як, будучы студэнтам, можна пачаць супрацоўнічаць з ІТ-кампаніямі?
Спампаваць даведнік можна тут: «ІТ-абітурыент 2020».





