Жыхароў Туркменістана абавязалі пастаянна насіць медыцынскія маскі. Акрамя таго, у Ашхабадзе закрыліся на каранцін найбуйнейшы гандлёва-забаўляльны цэнтр і рынак, паведамляе Turkmen.news.

Па горадзе ездзяць машыны ДАІ, з якіх па гучнай сувязі абвяшчаюць пра неабходнасць насіць маскі.

Масак у продажы мала, але іх можна набыць у саміх паліцэйскіх. Акрамя таго, пашывам шматразовых масак заняліся швачкі, што працуюць дома. Дэфіцытам сталі і антысептыкі.

Афіцыйных паведамленняў аб наяўнасці каранавіруса ў краіне пакуль што няма. Расце колькасць памерлых ад пнеўманіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0