Вярхоўны суд Індыі пастанавіў перадаць старадаўні індуісцкі храм Падманабхасвамі, які з'яўляецца адным з найбагацейшых храмаў свету, ва ўласнасць дынастыі Траванкор. У будынку раней знайшлі скарбаў на 20 млрд даляраў, паведамляе Reuters.

Сваім рашэннем Вярхоўны суд адмяніў рашэнне Вышэйшага суда індыйскага штата Керала, дзе знаходзіцца храм, ад 2011 года, калі храм Падманабхасвамі распарадзіліся перадаць ва ўласнасць штата.

Храм Падманабхасвамі пачалі будаваць у VI стагоддзі н. э. Распарадчыкам храма была дынастыя княства Траванкор.

У 2011 годзе Вярхоўны суд Індыі дазволіў абследаваць Падманабхасвамі — у адным з сейфаў знайшлі тоны залатых манет і каштоўнасцяў, агульны кошт якіх ацэньваўся больш за 20 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0