Азербайджан прызнаў гібель 11 сваіх вайскоўцаў, у тым ліку генерала, у перастрэлках на мяжы з Арменіяй. Арменія заявіла пра гібель двух сваіх вайскоўцаў. Баі ідуць уласна на армянска-азербайджанскай мяжы, не на тэрыторыі спрэчнага Нагорнага Карабаха.

Намеснік міністра абароны Азербайджана Керым Вяліеў паведаміў, што баявыя дзеянні працягваюцца. Ён прызнаў, што падчас артылерыйскіх абстрэлаў армянскага боку загінула некалькі высокапастаўленых азербайджанскіх афіцэраў, у тым ліку генерал-маёр Палад Хашымаў.

Раніцай у аўторак, 14 ліпеня, Азербайджан заявіў, што ўзброеныя сілы Арменіі абстралялі з буйнакалібернай зброі і артылерыйскіх установак вёскі Агдам, Алібейлі і Дондар Гушчу.

Баі на армяна-азербайджанскай мяжы пачаліся 12 ліпеня. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыях. Пасол Азербайджана ў Расіі Палад Бюльбюль аглы не выключыў, што баявыя дзеянні могуць перарасці ў маштабную вайну праз Нагорны Карабах.

Гібель генерала можа выклікаць дзеянні Азербайджана ў адказ і перарастанне канфлікту ў больш маштабны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?