Мазырскія памежнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння праз мяжу трытонаў, рыбак і жаб, паведамляе Памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.
Здарэнне адбылося на ўчастку памежнага паста «Баравое».
Грамадзянін Беларусі пераносіў на сабе самаробныя пластыкавыя кантэйнеры з трытонамі, жабамі, а таксама напоўненыя вадой пакеты з акварыумнымі рыбкамі.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс. Прадстаўнікі фаўны перададзеныя супрацоўнікам Гомельскай мытні. Колькасць і сума іх ацэнкі ўстанаўліваецца.