Сёння, 14 ліпеня, Цэнтрвыбаркам рэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Па выніках гэтай працэдуры не быў зарэгістраваны Віктар Бабарыка. Такім чынам ён, як і Валерый Цапкала, выбыў з перадвыбарнай гонкі. Нягледзячы на тое што штабы патэнцыйных кандыдатаў устрымаліся ад заклікаў да пратэстаў, некаторыя тэлеграм-каналы паклікалі беларусаў увечары на вуліцу.

Людзі выйшлі на вуліцы ў дзясятку гарадоў краіны. У Мінску пратэставалі ў дзясятку раёнаў і вуліц.

Карэспандэнты і аўтары «Нашай Нівы» былі сведкамі акцый пратэсту ў цэнтры каля ГУМа, у раёне цырка і плошчы Перамогі, на Нямізе, вуліцах Першамайскай і Ульянаўскай, у Каменнай Горцы, Новай Баравой, на Грушаўцы, на Свярдлова і Раманаўскай Слабадзе. 

У цэнтры ўсё было хаатычна. Людзі збіраліся, на іх наляталі АМАПаўцы, людзі разбягаліся. Ездзіла калона раварыстаў. Сігналілі машыны.

Вось відэа з Нямігі ў Мінску:

Дарэчы, там сёння таксама былі палітычныя затрыманні — першы раз у гісторыі гэтага раёна.

А гэта відэа з Першамайскай:

А гэта рабілася на праспекце:

Пратэст і разгон на плошчы Перамогі:

Колькасць удзельнікаў вагалася ад дзясяткаў да соцень, пешшу, на роварах і ў аўтамабілях.

Пратэсты былі выключна мірныя, але сілавікі ўсё адно не давалі людзям збірацца. Паводле звестак праваабаронцаў з цэнтра «Вясна», затрымалі па меншай меры 272 чалавека, гэтая лічба няпоўная. (Спіс тут.)

Каб спыніць сігналы аўтамабіляў, праспект Незалежнасці быў перакрыты аўтазакамі.

Вядома пра акцыі пратэсту ў Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродне, Маладзечне, Пружанах, Полацку, але, здаецца, усюды, апрача Брэста, колькасць сілавікоў перавышала колькасць пратэстоўцаў.

У Брэсце пратэст перамясціўся з праспекта Машэрава на Набярэжную пасля таго, як праспект — цэнтральная вуліца горада — быў перакрыты для аўтатранспарту.

Аўтааматары заблакавалі Набярэжную і сігналілі пад апладысменты людзей на вуліцах.

А гэта відэа, як некалькі соцень людзей ідуць і сігналяць на вуліцы Гогаля. Яны скандуюць «Свабоду!» і «Выпускай!»:

Ніякага цэнтра, які б арганізоўваў пратэстоўцаў, не адчувалася, усё было на самаарганізацыі. 

Хроніка падзей

23:06

23:04

Журналістаў «Радыё Свабода», затрыманых раней, адпусцілі.

23:00

Зачыстка цяпер цераз дарогу, ля KFC.

Такія ж брутальныя затрыманні. Дзясяткі людзей сочаць за гэтым на масту. «Ганьба!» — крычаць АМАПу.

22:51 Бойка ля «Бургер Кінга» з удзелам ціхароў і амапаўцаў.

Некалькіх людзей уносяць пад крыкі людзей «Ганьба!»

У бус брутальна грузяць людзей, іх білі дубінкамі.

22:39

22:35 Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на гэты момант затрымана больш за 70 чалавек.

22:26 У Брэсце байкеры блакуюць аўтазак.

22:25

22:19 На праспекце стала цёмна — выключылі святло. Не працуе станцыя метро «Няміга».

22:17 Амапаўцы не даюць людзям стаяць ля метро «Няміга», падыходзяць і пытаюцца: «Вы кагосьці чакаеце? Так? Чакайце ў іншым месцы». І праганяюць.

22:15

22:13 У Мінску затрыманы журналіст BBC.

22:13

22:11 На Кастрычніцкай плошчы катаюцца раварысты з «Перемен» у плэеры, часам зрываюць апладысменты. Унутраныя войскі адціскаюць людзей ад Нямігі да Палаца спорту.

22:08

«Сыходзьце, хутчэй, калі ласка!» — падганяе АМАП моладзь і прыціскае ў бок цырка на праспекце.

22:06

22:03 У раёне Нямігі зараз сотні людзей. Скандзіруюць «Сыходзь!». Зараз там стала цёмна, вулічнага асвятлення няма.

22:01

Салдаты сагналі людзей з пляцоўкі ля Кафедральнага сабора.

21:57 З шэрых аўтазакаў выйшлі салдаты ўнутраных войскаў. Людзі ім крычаць: «Вы ж маладыя хлопцы! Што вы робіце?!»

21:52 На Нямізе праходзяць бойкі з амапаўцамі. Людзі крычаць «Мы адзін народ!». Сярод удзельнікаў акцыі пераважна моладзь.

21:49

21:45 На Кастрычніцкай плошчы сабраліся раварысты. За веласіпедыстамі па Кастрычніцкай паехалі аўтазакі. Яны з крыкамі «Жыве Беларусь!» з'ехалі.

21:42 На набярэжнай Свіслачы людзей паменела, але «даганялкі» з АМАПам працягваюцца.

21:25

21:22

21:20

21:19

21:18 Затрымалі журналістаў «Белсата», якія вялі жывы эфір.

21:16 Хлопцу ў аўтазаку стала дрэнна. Яго вывелі і аддалі хуткай.

21:13

21:10

Затрыманне па-беларуску: хлопца ўзялі пад рукі, але бус на другім баку дарогі.

Прыйшлося чакаць зялёнае святло, каб завесці ў бусік.

21:07

21:05 У Мінску затрымалі журналіста Арцёма Ляву.

21:01 Сотні чалавек каля РСДРП скандзіруюць «Жыве Беларусь!». Аўтазак развярнуўся і паехаў да іх.

21:00

20:57

20:51

Ля доміка РСДРП вялікая колькасць людзей. Як толькі выбягае дзясятак амапаўцаў, усе бягуць урассыпную і нікога не застаецца. Крычаць: «Ганьба».

Кожная стаянка на светлафоры на Нямізе — канцэрт. Няма секунды, каб нехта не сігналіў, вялікая цыркуляцыя людзей, але ўсе ўсё адно хлопаюць у адказ на сігналы.

20:48

20:45

Алеся Пілецкага з «Радыё Свабоды» затрымалі падчас стрыму.

20:42

20:41

20:37 Відавочцы расказваюць пра жорсткія затрыманні каля цырка. З буса выскачылі супрацоўнікі, людзі сталі разбягацца, маладога чалавека ўдарылі ў твар і без прытомнасці пагрузілі ў бус. Амапаўцы бяруць мужчын, якія проста сядзелі на лаўцы.

20:33

20:32 У Беларусі фіксуюцца праблемы з доступам да тэлеграма.

20:29 Закрылі станцыю метро «Кастрычніцкая» і «Плошча Перамогі».

20:27 Праз дарогу ад ЦУМа проста выбягае АМАП, глядзяць налева-направа і хапаюць адвольных людзей.

20:25 На Казлова — Машэрава — проста какафонія. Машыны ні на секунду не спыняюцца сігналіць.

20:23 Разам з АМАПам у затрыманнях бяруць удзел унутраныя войскі. Іх аўтазакі шэрага колеру.

20:20 Каля жоўтага аўтобуса — мужчына, які ў міліцыі прасіў дапамогі і выбег на дарогу.

20:17 Мужчыну, якому стала дрэнна, ціхары нясуць у хуткую на насілках.

20:16

20:15 Затрыманне журналісткі ў Гомелі.

20:12 Некаторыя аўтазакі настолькі перапоўненыя, што дзверы ў іх не зачыняюцца.

20:10 Мужчына спыніў міліцэйскае аўто, папрасіў у хуткую забраць чалавека, які ляжаў на траве, але яго схапілі ў аўтазак.

20:07

20:04 Веласіпедысты ўключылі песню «Перемен» Цоя.

20:03

20:02 Калона амапаўцаў высадзілася ў парку Купалы. Выглядае, што хапаюць выпадковых людзей з натоўпу, літаральна выдзіраюць.

20:01 Вось як затрымалі журналіста «Еўрарадыё».

19:59

19:55

19:53

У Каменнай горцы каля метро людзі становяцца ў чаргу, пакуль мала, але стыхійна. Нехта з дзецьмі ў калясках, нехта на ровары.

19:45

19:44 Журналістаў «Еўрарадыё» затрымалі проста падчас стрыму.

19:40

19:38 Сёння людзі сабраліся таксама ў Гомелі і Магілёве.

19:35 Так у Мінску гудзеў у знак пратэсту праспект Незалежнасці. Пасля гэтага ДАІ перакрыла праспект ад Бабруйскай да Казлова.

19:33 Людзі таксама збіраюцца ў іншых гарадах краіны. Вось фота з Маладзечна.

19:31 Праспект Незалежнасці перакрылі ад Бабруйскай да Казлова.

19:30

19:29 Даішнікі перакрываюць праспект Незалежнасці.

19:27 Брэст. Машыны сігналяць, людзі пляскаюць у далоні.

19:25 На праспекце Дзяржынскага людзі выстройваюцца ў чаргу.

19:20 У цэнтры горада можна ўбачыць аўтазакі і сілавікоў.

19:15 На праспекце Незалежнасці збіраюцца людзі, машыны, што едуць па праспекце, гудуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0