Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава падчас пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое прайшло ў Шклоўскім раёне, піша БелТА.

Падчас выязнога пасяджэння ўдзельнікі наведалі аграгарадок Гарадзішча, дзе на яго прыкладзе азнаёміліся са стварэннем камфортных умоў для жыцця людзей.

«Раўнамернае развіццё рэгіёнаў і камфортнае пражыванне людзей у кожным населеным пункце краіны — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, — адзначыла Наталля Качанава. — Каб чалавеку было зручна жыць, трэба ствараць для гэтага развітую інфраструктуру. Дзіцячыя сады і школы, пошта, банкі, гандлёвыя аб'екты — усё гэта павінна быць. На прыкладзе аграгарадка Гарадзішча мы ўбачылі гэту работу. Для фарміравання камфортнага жыцця людзей у нас ёсць усе сродкі, і мы павінны далей дзейнічаць у гэтым напрамку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0