Авіяцыйнае і чыгуначнае злучэнне паміж Беларуссю і Расіяй, якое было перапынена расійскім бокам у канцы сакавіка ў сувязі з каранавірусам, будзе адноўлена ў найбліжэйшыя дні, піша БелТА.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках праведзеных сёння ў Маскве перамоваў з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.

«Мы ўздымалі гэтае пытанне. Расійскі бок маніторыць сітуацыю зыходзячы са сваёй эпідэміялагічнай абстаноўкі. Як мы зразумелі, чакаецца, што ў найбліжэйшыя дні будзе адноўлена транспартнае злучэнне з Рэспублікай Беларусь», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне пра канкрэтныя тэрміны адкрыцця мяжы, прэм'ер-міністр Беларусі сказаў: «Канкрэтна пакуль не называюць, просяць пачакаць афіцыйнага рашэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0