15 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі на ўсходзе пройдуць дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўночна-заходні, умераны, на ўсходзе парывісты, месцамі моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём будзе ў межах ад +13°C на ўсходзе да +25°C на захадзе краіны.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай +13..+16°C, днём +20..+22°C, увечары +15..+18°C.





