Сёння ў Гомелі судзілі гамельчукоў, затрыманых 14 ліпеня. Па словах мужчын, яны не былі ўдзельнікамі акцыі пратэсту, а апынуліся ў цэнтры падзей выпадкова, паведамляюць Моцныя навіны.
На затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях — парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.
У судзе Цэнтральнага раёна сёння асудзілі чацвярых чалавек, у судзе Савецкага — двух.
Як удалося высветліць карэспандэнту «Моцных навін», Аляксей Жулаеў і Аляксей Мятліцкі атрымалі па 5 сутак, Валерый Сляпухін і 18-гадовы Данііл Максіменка — 10 сутак.