Сёння адвакаты Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі наведалі Віктара Бабарыку ў СІЗА. Як расказалі абаронцы Tut.by, Віктар Бабарыка ўжо ведае пра ўчарашняе рашэнне ЦВК, не згодны з ім, будзе абскарджваць усімі прадугледжанымі ў законе спосабамі.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Віктар Дзмітрыевіч настойвае на тым, што інфармацыя ў яго дэкларацыі дакладная, а іншыя агучаныя акалічнасці не даказаныя. Ён сёння накіруе ў ЦВК заяву аб азнаямленні яго з дакументамі, што сталі падставай для прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі, паколькі гэтыя звесткі яму не прад'яўляліся раней. І гатовы выкласці сваю пазіцыю суду, які будзе разглядаць скаргу на рашэнне ЦВК, — сказалі адвакаты.

Сам Віктар Бабарыка, па словах абаронцаў, трымаецца мужна, ён настроены змагацца — як ён падкрэсліў, незалежна ад таго, колькі часу гэта запатрабуе, перш за ўсё таму, што высока цэніць падтрымку, аказаную яму людзьмі.

Чытайце таксама:

Прыхільнікі Бабарыкі вымушаныя начамі стаяць пад СІЗА КДБ, каб да яго трапіў адвакат РЭПАРТАЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?