Міністэрства аховы здароўя выключыла Расію з пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19.

Гэта значыць, што асобы, якія прыбылі з Расіі, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён са дня прыбыцця ў Беларусь.

У ведамстве нагадалі, што людзям, якія прыбылі ў Беларусь з краін, выключаных з гэтага пераліку, далейшае знаходжанне ў самаізаляцыі не патрабуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0