Другасныя матэрыялы, якія жыхары збіраюць у спецыяльныя кантэйнеры ў дварах, з верасня ў Беларусі будуць вывозіць розныя смеццявозы, паведамляе Мінск-Навіны.

Гэта прапісана ў тэхнічным кодэксе «Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі», які ўступае ў сілу з 1 верасня 2020 года. Там сказана, што адходы паперы і кардону, шкла і пластыка не павінны змешвацца, калі іх загружаюць у смеццявозы, што зараз яшчэ можна назіраць.

Акрамя гэтага, у адпаведнасці з дакументам, узмацніцца і адказнасць саміх жыхароў. То-бок калі нядобрасумленны чалавек выкіне, напрыклад, шкло ў кантэйнер з пластыкам або паперай альбо наогул у бак з бытавымі адходамі, то яго могуць аштрафаваць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Каментатар / Адказаць
25.02.2006 / 08:32
Ну нарэшце! Для гопнікаў, якія скідваюць усё ў адзін кантэйнэр настаў час Х. P.S. Сартырую смецце ўжо як 12 гадоў
11
Каментатар / Адказаць
06.07.2013 / 16:50
Ну-ну! 90% всё в мусоропровод закидывают..! (
3
Каментатар / Адказаць
02.07.1976 / 06:19
А калі недакуркі з балкона выкідваюць, ці анучы вытрахіваюць ня могуць штрафаваць? Нешта ня разу ня бачыў. Так і ў гэтым выпадку. Няма каму, бо мянты ўсе заняты іншымі "важнымі" справамі
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру