Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук завёў учора тэлеграм, дзе паабяцаў расказваць пра нейкія важныя падзеі з жыцця горада. За сераду ён апублікаваў некалькі навін. У тым ліку, што Дзень горада (28 ліпеня) сёлета праводзіцца не будзе з-за пагрозы каранавіруса.

А вось трэцяя навіна вельмі мілая. У Аляксандра Рагачука прапаў кот.

«Сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі гарадскіх медыя я параіўся, ці варта пісаць пра асабістае, у прыватнасці пра тое, што ўжо як тыдзень знік мой кот…

Мне сказалі: «Адкрытасць — гэта выдатна».

Ну што ж, знік мой кот, мянушка Маркіз, свядома не кастрыраваны, узрост 1 год, родам з Пушчы, бабуля яго жыве каля касы ў Пушчу. Спадзяюся, яшчэ знойдзецца».

Допіс прачыталі 1 928 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру