Сёння ў Віцебску стартуе «Славянскі базар». На фоне каранавіруса ён пройдзе ва ўсечаным фармаце (усяго чатыры дні і канцэрты на адкрытых пляцоўках).

Перад пачаткам «Славянскага базару» адкрыюць імянную зорку расійскаму эстраднаму спеваку Філіпу Кіркораву, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Фота Сяргея Серабро, «Народныя навіны Віцебска»

Фота Сяргея Серабро, «Народныя навіны Віцебска»

Расійскі спявак стаў уладальнікам спецыяльнай узнагароды Лукашэнкі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

Зорку каля амфітэатра ўрачыста адкрыюць у 15:00, а праз гадзіну адбудзецца прэс-канферэнцыя са спеваком.

Верагодна, што падчас гала-канцэрта адкрыцця Кіркораў атрымае ўзнагароду з рук Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0