Аляксандр і Віктар у аўтазаку. Фота з фэйсбука

Аляксандр і Віктар у аўтазаку. Фота з фэйсбука

«З двух мільёнаў мінчукоў і дзясяткаў тысяч пратэстоўцаў лёс склаўся так, што пасля затрымання ў розных месцах мы цалкам выпадкова апынуліся ў адным аўтазаку з родным братам. It’s a small world», — напісаў у фэйсбуку праграміст Аляксандр Куўшынаў.

Куўшынава затрымалі ўвечары 15 ліпеня на плошчы Незалежнасці, недалёка ад Цэнтравыбаркама. Амапаўцы знялі Аляксандра проста з ровара.

Фота: Вадзім Заміроўскі, tut.by

Фота: Вадзім Заміроўскі, tut.by

Аляксандр Куўшынаў — дырэктар Wialon, флагманскага прадукту беларускай ІТ-кампаніі Gurtam, што на сусветным узроўні займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння для GPS-маніторынгу. Брат Аляксандра Віктар — таксама праграміст, кіраўнік кампаніі PandaDoc, зарэгістраванай у Каліфорніі.

Учора некалькі тысяч чалавек сталі ў чаргу, каб падаць скаргу ў Цэнтравыбаркам пасля нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.

У Мінску 2500 чалавек прыйшлі, каб падаць пратэст Ярмошынай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0