Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта заявіў кіраўнік карпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў у сваім звароце.

«З галоўных навін на замежных будоўлях адзначу Беларусь, дзе актыўна працуем над атрыманнем дазволу на правядзенне фізічнага пуску. Разлічваем, што ён адбудзецца ў першых датах жніўня», — паведаміў Ліхачоў.

У красавіку міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч казаў, што фізічны пуск першага энергаблока станцыі прызначаны на ліпень 2020 года.

5 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам заявіў, што пуск адбудзецца «літаральна днямі», але ў Мінэнерга гэтую інфармацыю абверглі, адзначыўшы, што магчыма гэта адбудзецца ў ліпені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0