Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Па факце арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі Мінска і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, УСК па Мінску распачата крымінальная справа па арт. 342», паведамляе прэс-служба СК.

У ходзе вывучэння відэаматэрыялаў следчыя выявілі неаднаразовыя факты прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАПа, якім у выніку супрацьпраўных дзеянняў былі нанесеныя траўмы рознай ступені цяжкасці. Некаторыя з іх працягваюць знаходзіцца на лячэнні ў бальніцах.

Па гэтых фактах УСК па Мінску распачатыя крымінальныя справы па арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) і арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.

Затрыманыя чацвёра мужчын, з іх удзелам праводзяцца неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Праваахоўнікі працягваюць высвятляць іншых асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення паказаных злачынстваў.

Акрамя гэтага, следчыя ўстанавілі дачыненне затрыманых да арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па крымінальнай справе, заведзенай раней па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, затрыманых мінчукоў прызналі падазраванымі.

Працягваецца правядзенне следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Атрыманыя медыцынскія дакументы аб стане здароўя пацярпелых міліцыянтаў, а таксама відэазапісы, размешчаныя на розных інтэрнэт-рэсурсах, вывучаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы. Для высвятлення ўсіх абставінаў прызначана правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў. Вышэйпаказаныя крымінальныя справы злучаныя ў адной вытворчасці, гаворыцца ў паведамленні СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0