У пятніцу дажджы пройдуць месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём у асобных раёнах Гомельскай. Уначы будзе +8…+14, днём — +22…+28.

У суботу ўначы +7…+14, на паўднёвым захадзе — да +16. Днём +22…+28.

У нядзелю, 19 ліпеня, удзень чакаецца +23…+29.

У панядзелак па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Днём — +23…+29 градусаў цяпла.

«У аўторак яшчэ будзе цёпла, а з серады, 22 ліпеня, зноў пахаладае», — паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0