Рэп-выканаўца Канье Уэст зарэгістраваўся кандыдатам у прэзідэнты ЗША ў выбарчай камісіі штата Аклахома, піша ТАСС.

15 ліпеня было апошнім тэрмінам падачы неабходных дакументаў для рэгістрацыі незалежным кандыдатам у Аклахоме. Уэст паспеў падаць патрабаваныя дакументы і заплаціць рэгістрацыйны збор у $35 тыс. Рэпер заявіў, што будзе прадстаўляць партыю BDY (Birthday Party, што можна перакласці і як «Партыя дня нараджэння», і як «Вечарына з нагоды дня нараджэння»).

Пра намер выканаўцы балатавацца ў прэзідэнты ЗША стала вядома 4 ліпеня. Уэста падтрымаў Ілан Маск. Тым не менш шматлікія эксперты сумняюцца ў палітычным поспеху рэпера, паколькі ён позна ўступіў у прэзідэнцкую гонку: у шэрагу штатаў скончыўся крайні тэрмін, калі незалежны кандыдат мог сабраць неабходную для ўдзелу ў выбарах колькасць подпісаў выбаршчыкаў.

Выбары прэзідэнта ЗША прызначаныя на 3 лістапада. Рэспубліканцу Дональду Трампу будзе супрацьстаяць кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0