Фота Надзеі Бужан

У тэлеграм-канале Мінгарвыканкама «Мінск. Афіцыйна» з'явіўся каментар наконт сітуацыі з Чырвоным касцёлам. Раней паведамлялася, што касцёл павінны заплаціць вялікія грошы.

Чытайце таксама:

Чырвоны касцёл вінаваты дзяржаве 156 тысяч рублёў падаткаў? Вернікі звяртаюцца да Лукашэнкі

«Для нас гэта было нечаканасцю»: прэс-сакратар Каталіцкай царквы пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам

«Чырвоны касцёл з'яўляецца ўласнасцю дзяржавы і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі, — гаворыцца ў паведамленні. — У 2013 годзе быў перададзены з рэспубліканскай у камунальную ўласнасць горада і на праве гаспадарчага вядзення замацаваны за КУП «Мінская спадчына». У той жа час на падставе дамовы, заключанай з прадпрыемствам, рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і святой Алены» атрымала ў бязвыплатнае карыстанне два аб'екты нерухомасці: дом настаяцеля і будынак касцёла агульнай плошчай 3,3 тыс. кв. м.

У кастрычніку 2017 года пачалася першая чарга рэканструкцыі каталіцкага храма, падчас якой цалкам адрамантаваны будынак плябаніі, а таксама рэканструяваныя фасады касцёла, замененыя дах і дзвярныя блокі.

Аб'ект здалі ў эксплуатацыю ў маі мінулага года. Кошт работ склаў больш за 5,3 млн рублёў, з якіх 94% — гэта сродкі гарадскога бюджэту, астатняя частка — грошы, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка і сродкі «Мінскай спадчыны». Рэлігійная абшчына ў фінансаванні работ удзелу не прымала.

Што тычыцца выстаўленых прыходу плацяжоў. Згодна з дзеючым заканадаўствам, арганізацыя, якой перададзена ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўная маёмасць, абавязаная кампенсаваць выдаткі па зямельным падатку, падатку на нерухомасць, а таксама па налічанай амартызацыі.

На гэтай падставе прыходу і налічваюцца штомесячныя плацяжы ў суме 14,3 тыс. рублёў. З чэрвеня мінулага года налічэнні не аплачваюцца, запазычанасць складае больш за 166 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру