Дадзеныя сэрвісу Downdetector: зона недаступнасці Тэлеграма.
Некаторыя праграмісты выказалі меркаванне, што сёння ўначы тэсціравалі блакаванне VPN, якое дазваляе мець доступ да Тэлеграма нават у выпадку блакавання гэтага мэсэнджара.
«Што зламалася: IPSec і SSH, а таксама ўсё, што на яго завязана. Напрыклад, git (у гітхаб не тыкалася) і SFTP», — адзначае ў сябе ў фэйсбуку праграміст Pavel Selitskas.
«Адметна, што некоторыя іншыя сэрвісы, што так ці інакш выкарыстоўваюць SSH, працавалі», — адзначае праграмер.
«Wireguard выстаяў, — адзначае праграмер. OpenVPN не паспеў праверыць. Tor працягваў працаваць».
Іншыя карыстальнікі пацвярджаюць, што гэты дзіўны збой адбываўся з 01:15 да 02:00.
Сэрвіс Downdetector таксама зафіксаваў паведамленні пра недаступнасць Тэлеграма ў Беларусі.





