Дзярждэпартамент ЗША выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Заяву з гэтай нагоды працытавала пасольства Злучаных Штатаў у Беларусі.

- Мы глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб масавых пратэстах і затрыманнях мірных актывістаў і журналістаў… Мы лічым надзвычай важным для ўрада забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах, — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Морган Артагус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?