Фота з тэлеграм-канала Віктара Бабарыкі
Сёння прайшла сустрэча штабоў трох альтэрнатыўных кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі, паведамляе штаб Бабарыкі.
Мы аб'яднаем свае намаганні, гаворыцца ў сумеснай заяве
Яны назвалі пяць асноўных прынцыпаў нашай перадвыбарнай кампаніі:⠀
— Мы будзем заклікаць выбаршчыкаў прыйсці на выбары 9 чысла 2020 года і галасаваць
— Мы вызвалім палітвязняў, эканамічных зняволеных, дадзім права на перагляд спраў у незалежных і сумленных судах
— Мы правядзём паўторныя сумленныя выбары пасля 9 жніўня 2020 года
— Мы будзем інфармаваць выбаршчыкаў аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі
— Мы будзем заклікаць удзельнічаць у ініцыятывах за сумленныя выбары: Сумленныя людзі, Права выбару, Рух праўды і інш., станавіцца назіральнікамі.
Штабы заклікаюць у момант галасавання выкарыстоўваць механізмы, якія будуць прапанаваныя, для фіксацыі свайго голасу і яўкі.





