armiya.az

Арменія адкажа за кожную правакацыю і атаку на Азербайджан. Пра адплату заявіў кіраўнік Мінабароны Турцыі Хулусі Акар на сустрэчы з азербайджанскай дэлегацыяй, паведамляе агенцтва Anadolu.

Акар нагадаў, што пасля «правакацыі ўзброеных сіл Арменіі» на мяжы з Азербайджанам турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Кіраўнік турэцкага ваеннага ведамства паабяцаў, што на фоне апошніх падзей будуць прынятыя ўсе неабходныя меры. «Мы рашуча асуджаем подлую атаку на Тавузскі раён Азербайджана. Боль Азербайджана — наш боль. Гібель азербайджанскіх вайскоўцаў не застанецца без адказу» — прыгразіў Акар.

Турцыя неаднаразова выказвалася аб падтрымцы Азербайджана на фоне канфлікту з Арменіяй. У прыватнасці, турэцкая армія заяўляла пра гатоўнасць падтрымліваць азербайджанскі бок у баях з Арменіяй.

Канфлікт паміж Баку і Ерэванам абвастрыўся 13 ліпеня: Мінабароны Азербайджана паведаміла, што на мяжы з Арменіяй пачалася перастрэлка пасля таго, як армянская армія абстраляла азербайджанскія пазіцыі з артылерыйскіх установак. Мінабароны Арменіі сцвярджала, што азербайджанцы спрабавалі захапіць апорны пункт на мяжы пры падтрымцы артылерыі, але былі адкінутыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру